Мюнхенскі метрапалітэн
Выгляд
Мюнхенскі метрапалітэн U-Bahn München | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна | Германія |
Гарады |
Мюнхен Гархінг |
Дата адкрыцця | 1971 год |
Даўжыня ліній | 103,1 км |
Колькасць станцый | 100 |
Колькасць ліній | 6+1 |
Пасажырапаток за дзень | 962 000 (2009)[1] |
Пасажырапаток за год | 384 млн (2013)[2] |
Схема ліній | |
www.mvg-mobil.de | |
Мюнхенскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
Мюнхенскі метрапалітэн (ням.: U-Bahn München) з’яўляецца разам з Мюнхенскай гарадской электрычкай асновай грамадскага транспарту ў Мюнхене. Метро ў Мюнхене было адкрыта 19 кастрычніка 1971 года і на дадзены момант мае сетку даўжынёй 103,1 км з 100 станцыямі. Шчыльнасць станцый на 1000 жыхароў з’яўляецца адной з самых высокіх у свеце. Дзякуючы стоадсоткавай аснашчанасці станцый ліфтамі, травалатарамі і эскалатарамі, а таксама прадуманай сістэме перасадак Мюнхенскае метро лічыцца адным з самых зручных у Еўропе.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт MVG, фірма, якая абслугоўвае мюнхенскі метрапалітэн (ням.)
- Тарыфны саюз мюнхенскага рэгіёна (ням.)
- Мюнхенскі метрапалітэн на афіцыйным сайце Мюнхена Архівавана 14 ліпеня 2009. (ням.)
- Мюнхенскі метрапалітэн на сайце www.muenchnerubahn.de (ням.)
- Мюнхенскі метрапалітэн на сайце urbanrail.net (ням.)